СРОЧНО?

Другие предметы | 5 - 9 классы

СРОЧНО!

Янка Брыль , , Маці''.

Паведамлене вобраза маці.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
ПаркаМан 29 нояб. 2021 г., 23:23:06

Пры выбары жанру, тэматыкі, вобразаў будучага твора пісьменнік звычайна кіруецца сваімі поглядамі, інтарэсамі, сваім густам.

Але ёсць вобраз, які жыве ў творчасці кожнага вядомага пісьменніка.

Гэты вобраз нельга абмінуць, бо ён увасабляе самага дарагога чалавека ў жыцці — Маці.

Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай, авеяны самай высокай паэзіяй.

Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў.

Многія беларускія пісьменнікі вельмі глыбока раскрылі вобраз маці.

Адзін з іх — Янка Брыль.

У апавяданні «Маці» ён намаляваў велічны вобраз беларускай жанчыны, якая пад пагрозай смерці не адмовілася дапамагчы палонным — чужым сынам.

Яна перажывае боль і па сваіх сынах.

Двух старэйшых выгнала з дому вайна.

А малодшы, хоць і застаўся пры ей, трывожыць яе не менш, бо не сядзіць у хаце, а некуды знікае на цэлыя ночы.

Калі ўцекачы з лагера пастукалі ў акно яе хаты, маці пастаралася забыць пра тэлеграфны слуп з наклеенай аб'явай, якая пагражала смерцю : «Заходзьце, хлопчыкі!

Я вам хоць малачка.

» Яе самаахвярнасць глыбока хвалюе.

Не можа не ўразіць і яе мужнасць.

Калі раніцою фашысты вядуць яе і яшчэ чатырох босых, у вайсковых лахманах мужчын, яна не просіць ні літасці, ні спагады.

Гордая, проставалосая, склаўніы мазалямі да мазалёў так мала цалаваныя ў жыцці рукі, яна ідзе ў святле ранішняга сонца.

I нават у сваю апошнюю часіну маці думае не пра сябе, а пра сваіх сыноў : «Хавай іх, Божа, усіх трох ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу.

» Яна думае пра чатырох палонных, з якімі яе так зрадніла доля, што ей суджана адна з імі магіла.

«Яна аддала ім усё, што магла.

А тут нават не азірнешся.

I яна рабіла адно — яшчэ як мама вучыла — малілася.

I за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе.

» Пісьменнік не называв імя сваей гераіні.

Яна — маці, і гэтым сказана ўсё.

Яшчэ адзін вобраз маці, на плечы якой леглі выпрабаванні вайны, стварыў Я.

Брыль у апавяданні «Сцежка - дарожка».

Знешне суровая Іваніха поўная дабраты і заўсёды гатовая прыйсці на дапамогу маладой нявестцы.

Пяшчотай поўніцца яе сэрца да маленькай унучкі, якая прынесла ў хату столькі радасці!

Сама Іваніха ў жыцці пабачыла нямала гора.

Яна рана аўдавела, і таму сама выводзіла дзяцей у людзі.

Прыходзілася і недасыпаць, і недаядаць, і працаваць да ўтомы.

Вайна прынесла многа пакутаў і клопатаў.

Іваніха ўсім сэрцам імкнецца дапамагчы фронту, чым можа.

Калі адступалі нашы салдаты, яна некалькі разоў на тыдзень рашчыняла хлеб, варыла і пякла, каб накарміць іх і даць у дарогу.

Самай вялікай падзякай для яе было, калі нечы сын называў яе «святым для ўсіх і ўсюды словам».

Іваніха — мужная жанчына.

Яна ва ўмовах акупацыі хавае ў гумне аднаго з тых, хто пайшоў змагацца супраць нелюдзяў і гуртуе вакол сябе вясковых хлопцаў.

Пра маці можна гаварыць бясконца.

Без яе светлага вобліку немагчыма ўявіць ні роднай хаты, ні самага дарагога кутка на зямлі.

I пакуль жыве маці, пакуль сустракае нас яе ласкавая усмешка, пакуль можна падзяліцца з самым родным чалавекам і горам, і радасцю, мы адчуваем сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.

I таму трэба берагчы, шанаваць і любіць сваіх маці.

Mashaivanovaser 7 авг. 2021 г., 02:39:01 | 1 - 4 классы

Напишите любого героя (ИЗ РЕАЛЬНОЙ ЖИЗНИ, А НЕ ИЗ ПРОИЗВЕДЕНИЯ) Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно = Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно?

Напишите любого героя (ИЗ РЕАЛЬНОЙ ЖИЗНИ, А НЕ ИЗ ПРОИЗВЕДЕНИЯ) Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно = Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно Срочно.

Сан45 3 апр. 2021 г., 05:42:25 | 5 - 9 классы

Срочно, срочно, срочно помогите?

Срочно, срочно, срочно помогите.

Vitalik077 24 янв. 2021 г., 00:41:22 | 5 - 9 классы

Года какие?

Года какие?

Срочно срочно срочно пожалуйста.

DreZ123 15 янв. 2021 г., 05:07:34 | 5 - 9 классы

Сочинение вобраз белай сароки?

Сочинение вобраз белай сароки.

Shkolnik2000 9 мар. 2021 г., 07:03:50 | 5 - 9 классы

Вобрази что ты советник нового генерального секретаря ООН какую глобальную проблему ты бы помогла бы ему решить В первую очередь какой совет ты бы дала чтобы он справился с решением?

Вобрази что ты советник нового генерального секретаря ООН какую глобальную проблему ты бы помогла бы ему решить В первую очередь какой совет ты бы дала чтобы он справился с решением.

Lsd5 2 нояб. 2021 г., 16:33:36 | 5 - 9 классы

Пожалуйств, краткое содержание янка брыль сирочы хлеб?

Пожалуйств, краткое содержание янка брыль сирочы хлеб.

ПО ГЛАВАМ.

ПОЖАЛУЙСТААА

20баллов.

Taskyngalievna 23 нояб. 2021 г., 11:40:46 | 10 - 11 классы

Сочэненне на тэму " жанравае багацце лирыки Янки Сипакова"Пожалуйста помогите найии сочинение?

Сочэненне на тэму " жанравае багацце лирыки Янки Сипакова"

Пожалуйста помогите найии сочинение.

Avagyaninesa 27 июл. 2021 г., 12:13:58 | 5 - 9 классы

Сообщение кто такой столяр что он делает срочно срочно срочно срочно?

Сообщение кто такой столяр что он делает срочно срочно срочно срочно.

Aritkulova03 21 нояб. 2021 г., 23:17:47 | 5 - 9 классы

Характарыстыка вобраза Тараса у рамане "Сэрца на далонi"?

Характарыстыка вобраза Тараса у рамане "Сэрца на далонi".

Lizamayakovska 27 авг. 2021 г., 20:52:38 | 5 - 9 классы

Доклад про будизмСРОЧНО СРОЧНО СРОЧНО?

Доклад про будизм

СРОЧНО СРОЧНО СРОЧНО.

На этой странице находится ответ на вопрос СРОЧНО?, из категории Другие предметы, соответствующий программе для 5 - 9 классов. Чтобы посмотреть другие ответы воспользуйтесь «умным поиском»: с помощью ключевых слов подберите похожие вопросы и ответы в категории Другие предметы. Ответ, полностью соответствующий критериям вашего поиска, можно найти с помощью простого интерфейса: нажмите кнопку вверху страницы и сформулируйте вопрос иначе. Обратите внимание на варианты ответов других пользователей, которые можно не только просмотреть, но и прокомментировать.