Характарыстыка мульціка з апавядання вечар аляксея дударава?

Другие предметы | 5 - 9 классы

Характарыстыка мульціка з апавядання вечар аляксея дударава.

Ответить на вопрос
Ответы (1)
Buya1 15 июл. 2021 г., 14:40:19

Быстрый переход : Главная / Дударев Алексей Ануфриевич / Характары і вобразы герояў п'есы Аляксея Дударава "Вечар"

Характары і вобразы герояў п'есы Аляксея Дударава "Вечар" Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця.

Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па - філасофску.

«. Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць.

I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А.

Дудараў.

У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт.

Па - рознаму прайшло іх жыццё.

Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі.

Ні адпачынку, ні радасці не ведала.

У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц.

I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме.

Але Ганна не азлобілася на жыццё.

Яна толькі стомлена думае : «Рабіла, рабіла, рабіла ; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць.

I нашто нарадзілася?

» Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік.

У яго таксама нялёгкі лес.

Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла.

I гэта яшчэ не ўсё!

Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша».

Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску.

Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне.

Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню.

I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном.

Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі - карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку.

Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім.

Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць.

Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці : «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае.

Шчасце самому рабіць трэба».

Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам.

I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю.

У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.

Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека.

Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады.

Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў.

I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.

П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю.

Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А.

Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.

Nansi7 2 авг. 2021 г., 12:13:09 | 5 - 9 классы

План да апавяданя Яна Баршчэускага (Белая сарока)?

План да апавяданя Яна Баршчэускага (Белая сарока).

Лол488 3 янв. 2021 г., 15:40:58 | 10 - 11 классы

Вуснае апавяданне яким зъяуляюцца яська и михась?

Вуснае апавяданне яким зъяуляюцца яська и михась.

Ngerginanastya 28 февр. 2021 г., 08:10:22 | 1 - 4 классы

Доброго дня?

Доброго дня!

Нужна характеристика Мити и Стася з апавядання Страта!

Помогите!

Леонтин 9 июл. 2021 г., 07:29:18 | 10 - 11 классы

Напишите, пожалуйста сачыненне па апавяданню Зацюканы апостал А?

Напишите, пожалуйста сачыненне па апавяданню Зацюканы апостал А.

Макаенка на тему "адносины бацькоу и дзяцей ".

Aritkulova03 21 нояб. 2021 г., 23:17:47 | 5 - 9 классы

Характарыстыка вобраза Тараса у рамане "Сэрца на далонi"?

Характарыстыка вобраза Тараса у рамане "Сэрца на далонi".

На этой странице находится ответ на вопрос Характарыстыка мульціка з апавядання вечар аляксея дударава?, из категории Другие предметы, соответствующий программе для 5 - 9 классов. Чтобы посмотреть другие ответы воспользуйтесь «умным поиском»: с помощью ключевых слов подберите похожие вопросы и ответы в категории Другие предметы. Ответ, полностью соответствующий критериям вашего поиска, можно найти с помощью простого интерфейса: нажмите кнопку вверху страницы и сформулируйте вопрос иначе. Обратите внимание на варианты ответов других пользователей, которые можно не только просмотреть, но и прокомментировать.